Кветкі, шмат увагі і цёплых слоў у адрас жанчын - у Музеі Славы Магілёўшчыны прайшоў урачысты прыём, прысвечаны Дню маці. Усяго на святочнае мерапрыемства сабраліся каля 30 жанчын з усіх раёнаў вобласці, гарадоў Магілёва і Бабруйска. У час урачыстага прыёму тром жанчынам уручылі ордэн Маці за нараджэнне пяці і больш дзяцей. На здымку: у час мерапрыемства.
