Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:52 16 верасня 2021

З'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі праходзіць у Мінску

Другі з'езд Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі і VIII З'езд кардыёлагаў, кардыяхірургаў і рэнтгенэндаваскулярных хірургаў Беларусі праходзіць у Мінску 16-17 верасня на базе Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У форуме прымаюць удзел спецыялісты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Літвы, Канады, Аргенціны і іншых краін.

Праграма з'езда прысвечана абмеркаванню важнейшых дасягненняў медыцынскай навукі, новым тэхналогіям, інавацыям у галіне аховы здароўя і прадугледжвае правядзенне сімпозіумаў па шэрагу напрамкаў.

На здымку: міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі