Ваенныя камісарыяты Брэсцкай вобласці ў рамках праверкі баявой гатоўнасці ажыццяўляюць прызыў і адпраўку ваеннаабавязаных у адну з воінскіх часцей Узброеных Сіл. Першыя ваеннаабавязаныя 26 сакавіка прыбылі ў Брэст на зборны пункт для адпраўкі. У час ваенных збораў мужчынам трэба будзе аднавіць навыкі па сваіх ваенна-ўліковых спецыяльнасцях. Яны азнаёмяцца з новымі ўзорамі ўзбраення і ваеннай тэхнікі.
На здымку: на зборным пункце.