Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:35 09 мая 2021

Заяц: подзвіг нашых продкаў ніколі не згасне ў гісторыі краіны

Подзвіг нашых продкаў ніколі не згасне ў гісторыі краіны. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у час урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню Перамогі. Гасцямі ўрачыстага мерапрыемства на плошчы Славы сталі прадстаўнікі Магілёўскага аблвыканкама і гарвыканкама, дэпутацкіх карпусоў, грамадскіх аб'яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый горада, ветэраны, моладзь і жыхары абласнога цэнтра. Яны ўсклалі вянкі і кветкі да вечнага агню і ўшанавалі мінутай маўчання памяць загінулых. У гэты ж час на плошчы пачала працаваць выстаўка ваеннай тэхнікі. Тут жа прайшла рэспубліканская акцыя "Беларусь памятае".

На здымку: у час мітынгу

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі