З 7 па 21 кастрычніка 2024 года на базе Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава праходзіць XXVIII Міжнародны пленэр па жывапісе "Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве". У пленэры прымаюць удзел 15 мастакоў з шасці краін: Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Туркменістана і Узбекістана. У бягучым годзе мерапрыемства прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 110-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі П.В. Масленікава.
На здымку: старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Мачалін (Расія).