XXХI Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася сёння ў
Мінску ў адміністрацыйным комплексе па праспекце Пераможцаў, 14. Асноўныя тэмы выстаўкі - 80-годдзе вызвалення Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 30-годдзе прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі
Беларусь, Год якасці, юбілеі класікаў беларускай літаратуры і інш.
На здымку: на выстаўцы.