Выставачны праект старажытнабеларускага сакральнага мастацтва "33 ступені" адкрыўся 14 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстава знаёміць з калекцыяй аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама з палотнамі народнага мастака СССР і Беларусі Міхаіла Савіцкага. Старажытныя творы іканапісу і скульптуры, паказаныя ў рамках праекта, створаны ў XVII-XIX стагоддзях на тэрыторыі Беларусі. Яны з'яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, прысвечанымі евангельскім падзеям Хрэснага ходу Ісуса Хрыста і святу Вялікадня.
На здымку: на выставе.