Сцяг Субота, 6 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:44 24 сакавіка 2022

Выстава-конкурс "Велікодныя ўзоры" адкрылася ў Віцебску

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) з 24 сакавіка па 22 красавіка праходзіць абласная выстава-конкурс па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве "Велікодныя ўзоры". Гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства, якое праходзіць у вобласці напярэдадні Вялікадня і прысвечана гэтаму царкоўнаму святу. Амаль усе раёны Віцебшчыны прадставілі вырабы, выкананыя ў розных традыцыйных тэхніках: саломапляценне, лазапляценне, ганчарства, вышыўка, вязанне, бісерапляценне і іншыя.

На здымку: на выставе.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі