Выстаўка спецыялізаванай тэхнікі прадпрыемстваў горада на плошчы Будаўнікоў у Наваполацку, якую арганізавалі спецыяльна для "Марафону адзінства", прыцягнула ўвагу школьнікаў. Юныя і дарослыя гараджане змаглі ўбачыць спецтранспарт ратавальнікаў, дарожных службаў, ЖКГ, МНС, міліцыі і Дэпартамента аховы. Яркія аўтамабілі сталі выдатнай фотазонай для навапалачан, якія, нягледзячы на дажджлівае надвор'е, наваднілі цэнтральную плошчу.
На здымку: на выстаўцы.