Касцёл Святога Вацлава ў Ваўкавыску заснаваны ў 1430 годзе. Статус фарнага тады яшчэ драўляны касцёл атрымаў у 1511 годзе. Цікава, што нягледзячы на шматлікія пажары, якім падвяргаўся храм, заставаўся цэлым цудатворны абраз Божай Маці. Каменны храм быў пабудаваны праз дарогу ад месца сваіх папярэднікаў у 1848 годзе. Касцёл Святога Вацлава ў Ваўкавыску ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Наведаць храм і паслухаць гучанне аргана можна ў рамках новага экскурсійнага маршруту "Арганная музыка ў сэрцы Гродзенскай вобласці".На здымку: касцёл Святога Вацлава.
