Першы рэгіянальны форум "Мясцовае самакіраванне ў Віцебскай вобласці: Агульная справа. Дыялог пра будучыню" праходзіць у Віцебскім абласным Савеце дэпутатаў. Мерапрыемства сабрала лепшых прадстаўнікоў сістэмы органаў мясцовага самакіравання, уключаючы старшынь базавых і першасных саветаў, старэйшын і актыўную моладзь рэгіёна. Да пачатку работы форуму ўдзельнікі наведалі выстаўку "Ганаруся сваёй Радзімай", падрыхтаваную гарадамі і раёнамі Віцебскай вобласці. На здымку: у час форуму.
