Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:14 20 кастрычніка 2021

Віцебскі медуніверсітэт закупіў пяць сучасных апаратаў ультрагукавой дыягностыкі

Новае УГ-абсталяванне высокага класа, пастаўленае ў канцы верасня ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ВДМУ), дасць магчымасць выяўляць у пацыентаў розныя хваробы і паталогіі ў галіне гінекалогіі, кардыялогіі і захворванняў унутраных органаў. Усяго ВНУ набыла 5 сучасных апаратаў ультрагукавой дыягностыкі Chison QBit 10, аснашчаных лічбавай каляровай доплераўскай ультрагукавой сістэмай. Усе яны размеркаваны на чатыры кафедры ВНУ і ўведзены ў строй. Апараты выкарыстоўваюцца пры правядзенні практычных заняткаў са студэнтамі 4-6-х курсаў для навучання методыкам ультрагукавога даследавання.

На здымку: асістэнт кафедры шпітальнай тэрапіі і кардыялогіі з курсам ФПК і ПК Юлія Сурановіч навучае студэнтаў.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі