Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:58 19 лістапада 2025

Віцебскаму дзяржуніверсітэту імя П.М. Машэрава - 115 гадоў

Віцебскаму дзяржуніверсітэту імя П.М. Машэрава - 115 гадоў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (ВДУ) быў заснаваны ў 1910 годзе (у ім вялася прафесійная падрыхтоўка педагогаў для Віцебскай губерні). У 1918 годзе рэфармаваны ў педагагічны інстытут (прысвоена імя С.М. Кірава). У 1998 годзе ўказам Прэзідэнта ўніверсітэту было прысвоена імя П.М. Машэрава - аднаго з выпускнікоў фізіка-матэматычнага факультэта. У ВДУ вядзецца падрыхтоўка запатрабаваных спецыялістаў на 9 факультэтах: хіміка-біялагічных і геаграфічных навук, матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій, педагагічным, сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, гуманітарных ведаў і камунікацый, фізічнай культуры і спорту, мастацка-графічным, юрыдычным і факультэце навучання замежных грамадзян. Таксама ва ўстанове дзейнічае Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Паводле даных за 2024 год, ВДУ займае 2-е месца сярод універсітэтаў у сістэме Міністэрства адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку спецыялістаў па розных профілях і напрамках адукацыі. Універсітэт актыўна пашырае сферу міжнароднага супрацоўніцтва. Сярод 9,5 тыс. студэнтаў ВДУ 1,7 тыс. - замежныя.

На здымку: у час заняткаў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі