
Прадпрыемства ТАА "Альянс пласт" у Віцебску, якое займаецца выпускам пластыкавай тары, за 11 месяцаў 2021 года павялічыла аб'ём экспарту на 30 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У месяц прадпрыемства выпускае больш за 50 млн вырабаў. Прадукцыя пастаўляецца прыкладна ў 40 краін блізкага і далёкага замежжа.
На здымку: ліцейшчыца Вераніка Салаўёва.