Напярэдадні свята Светлага Вялікадня 3 і 4 мая ў гандлёвых цэнтрах "Першы нацыянальны
гандлёвы дом" і "Сталіца" пройдуць велікодныя кірмашы, у якіх прымуць
удзел буйнейшыя сталічныя і рэспубліканскія арганізацыі гандлю і
прамысловасці. Можна
будзе набыць шырокі асартымент прадукцыі - ад традыцыйных велікодных
сувеніраў, падарункаў, упрыгажэнняў для дома і стала да прадукцыі
беларускіх кулінараў і кандытараў. Для мінчан і
гасцей сталіцы падрыхтавалі забаўляльную праграму, дэгустацыі.
На здымку: на выстаўцы.