У Брэсце праходзіць ХХХ Міжнародны фестываль класічнай музыкі "Студзеньскія музычныя вечары". У другі дзень фестывалю, 10 студзеня, у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы прайшоў "Вечар вялікага джаза". На сцэну выйшлі квартэт Гары Гутмана (ЗША) і спявачка з Вялікабрытаніі Лорыян Браўн. Арганізатарамі форуму выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканкамы, Міністэрства культуры, Беларускі саюз музычных дзеячаў, Брэсцкае абласное музычнае таварыства.
На здымку: джазавая спявачка Лорыян Браўн.