28 лютага ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў праходзіць экзаменацыйная комплексная трэніроўка экіпажа 21-й экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі. У трэніроўцы прымаюць удзел касманаўт "Раскосмасу" Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан. Трэніроўка праходзіць на трэнажорах транспартнага пілатуемага карабля "Саюз МС" і расійскага сегмента МКС.
На здымку: касманаўт НАСА Трэйсі Дайсан, касманаўт "Раскосмасу" Алег Навіцкі, удзельніца касмічнага палёту беларуска Марына Васілеўская.