На плошчы Леніна ў цэнтры Гродна ў дзень яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ваеннаслужачыя 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады ўпершыню станцавалі незвычайны вальс - на бронетранспарцёрах. На плошчы выстраіліся шэсць БТР, якія пад музыку на працягу 15 хвілін выконвалі розныя элементы. Усяго 12 чалавек - гэта вадзіцелі-механікі і наводчыкі-аператары - прымалі ўдзел у незвычайным дзействе.
На здымку: у час мерапрыемства.