Напярэдадні новага сезона валейбольны клуб "Мінск" арганізаваў свята для балельшчыкаў у ГЦ "Сталіца". Шматлікія госці, сярод якіх было нямала юных аматараў спорту, змаглі пагутарыць з валейбалістамі, узяць аўтографы і сфатаграфавацца з вядучымі ігракамі сталічнага клуба.
На здымку: у час мерапрыемства.