Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:10 11 лютага 2019

Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі на сваёй пляцоўцы "Уралачцы" ў расійскай суперлізе

Валейбалісткі "Мінчанкі" прайгралі "Уралачцы" з лікам 2:3 (16:25, 25:19, 19:25, 25:23, 8:15) у 16-м туры чэмпіянату Расіі ў суперлізе.

Пасля няўдалай першай партыі на пляцоўцы Палаца спорту "Уручча" падапечныя Віктара Ганчарова больш упэўнена згулялі ў атацы і на блоку ў другім сэце супраць нападаючых удараў саперніц. Паспяховыя дзеянні Ганны Каліноўскай і Ганны Грышкевіч далі магчымасць зраўнаваць лік па партыях - 1:1. У чацвёртай партыі пры ліку 18:22 мінчанкі адыгралі чатыры ачкі адставання і перавялі гульню ў пяты сэт, але на тай-брэйку выйгралі госці - 15:11.

На здымку: Кацярына Сакольчык.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі