У Гродзенскай вобласці пачалася кампанія вакцынацыі ад каранавіруса. Першымі прышчэпкі атрымалі медыцынскія работнікі. У прыватнасці, першыя дозы вакцыны 19 студзеня атрымалі супрацоўнікі гарадской паліклінікі нумар 7 у Гродне і размешчанага непадалёку абласнога цэнтра трансфузіялогіі. Перад вакцынацыяй людзі прайшлі абследаванне, здалі экспрэс-тэсты на антыцелы. Другі кампанент вакцыны ўвядуць праз 21 дзень. На працягу гэтага часу ўсе яны будуць пад медыцынскім наглядам.
На здымку: медыцынская сястра імуналагічнага кабінета гарадской паліклінікі нумар 7 Івона Рудкоўская робіць прышчэпкі.