15 красавіка ў Мінску адбыўся круглы стол па ўзаемадзеянні Беларускай праваслаўнай царквы, Беларускага Чырвонага Крыжа і дзяржаўных органаў. У рамках існуючых дамоўленасцяў БПЦ і БЧК рэалізуецца комплекс сумесных мерапрыемстваў па аказанні дапамогі і падтрымкі слабаабароненым катэгорыям насельніцтва. У час круглага стала бакі абмеркавалі стратэгію далейшага ўзаемадзеяння.
На здымку: у час круглага стала.