Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:59 24 кастрычніка 2025

Усвядомлены выбар прафесіі. 18-гадовая дзяўчына за штурвалам трактара

Усвядомлены выбар прафесіі. 18-гадовая дзяўчына за штурвалам трактара Сельскагаспадарчы сезон падыходзіць да завяршэння, аднак работы ў полі менш не становіцца. Аграрыі рыхтуюць глебу пад новы ўраджай, прадаўжаюць нарыхтоўку кармоў. У спрадвечна мужчынскай прафесіі ў наш час можна сустрэць і жанчын. У грамадстве гэта выклікае невялікае здзіўленне і захапленне. З такім стаўленнем сутыкнулася 18-гадовая Лія Багдановіч, якая пасля заканчэння каледжа прыйшла працаваць трактарыстам-машыністам у філіял "Стайкі" ААТ "Птушкафабрыка "Дружба". Выбар прафесіі ўсвядомлены. З дзяцінства Лія цікавілася тэхнікай. Прыкладам для яе стаў бацька, які працаваў трактарыстам-машыністам на адным з дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў Баранавіч.

На здымку: Лія Багдановіч з ключамі ад трактара, які ёй уручылі на "Дажынках" у Белаазёрску за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі