
Цырымонія ўручэння абласной прэміі імя Аляксандра Дубко "За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва" адбылася 13 студзеня на сцэне Гродзенскай абласной філармоніі. Гісторыя прэміі налічвае больш за 20 гадоў. Па выніках 2020 года лаўрэатамі сталі 14 творчых асоб: народныя майстры і бібліятэкары, клубныя і музейныя работнікі, выкладчыкі, артысты, рэжысёры і журналісты, мастакі і пісьменнікі. Узнагароды таксама былі ўручаны і стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі - прадстаўнікам Гродзенскай вобласці. На сцэну вучні школ мастацтваў рэгіёна падымаліся разам з настаўнікамі і бацькамі.
На здымку: намеснік міністра культуры Беларусі Валерый Грамада ўручае ўзнагароду стыпендыяту спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі вучаніцы Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў.