Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:47 21 кастрычніка 2021

Ураджайнасць цукровых буракоў у Гродзенскай вобласці на 99 ц/га вышэйшая за мінулагоднюю

У Гродзенскай вобласці актыўна ідзе ўборка цукровых буракоў. Пад гэту культуру адведзена амаль 25 тыс. га. Убраны буракі цяпер прыблізна на палове плошчаў. Ураджайнасць іх у вобласці на 99 ц/га вышэйшая, чым у мінулым годзе. Сыравіна з рэгіёна пастаўляецца на чатыры цукраперапрацоўчыя прадпрыемствы ў Скідзелі, Гарадзеі, Жабінцы і Слуцку. Сыравінныя зоны эканамічна падлічаны і аптымізаваны. У кошт рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб неабходна паставіць у заліковай вазе 1,1 млн т цукровых буракоў. Паводле даных на 19 кастрычніка, здадзена больш за 440 тыс. т (40 працэнтаў). На Скідзельскі цукровы камбінат пастаўлена ўжо больш за 315 тыс. т.

На здымку: прыёмка буракоў на ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат".

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі