12 верасня ў Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў адбыўся ўрачысты сход да Дня народнага адзінства. Кульмінацыяй мерапрыемства стала ўшаноўванне ганаровых гасцей - прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія ўзначальваюць ваенна-патрыятычныя клубы, праводзяць пошукавыя мерапрыемствы, адкрываюць і захоўваюць помнікі, мемарыяльныя знакі, устанаўліваюць імёны загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны і тым самым уносяць вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне насельніцтва і захаванне гістарычнай памяці.
На здымку: у час мерапрыемства.
