Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
16:42 07 мая 2021

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі, адбылося ў Магілёўскім абласным шпіталі інвалідаў

Мы будзем памятаць подзвігі продкаў у Вялікай Айчыннай вайне і змагацца за светлую будучыню нашых нашчадкаў. Аб гэтым сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага Дню Перамогі, якое прайшло ў Магілёўскім абласным шпіталі інвалідаў Айчыннай вайны.

Падчас урачыстага мерапрыемства Леанід Заяц наведаў палаты ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, дзе павіншаваў іх з надыходзячым святам і перадаў падарункі. А пасля госці ўсклалі кветкі да мемарыяла памяці пацыентаў Магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы, забітых нямецкімі акупантамі ў 1941-1942 гадах.

На здымку: старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас гутаркі з удзельнікам ВАВ Васілем Саладковым.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі