Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:28 23 лютага 2021

Урачы агульнай практыкі працуюць у Нясвіжскім раёне

У Нясвіжскім раёне дзейнічае 21 каманда ўрачоў агульнай практыкі. З нядаўняга часу рэгіён поўнасцю перайшоў на такі фармат абслугоўвання пацыентаў, адышоўшы ад прывычных участковых дактароў. У горадзе такія ўрачы поўнасцю замянілі тэрапеўтаў. А ў сельскай мясцовасці акрамя дарослых пацыентаў спецыялісты ўзялі на сябе абавязкі па медыцынскім наглядзе дзяцей і падлеткаў да наступлення паўналецця.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, удзельная вага ўрачоў агульнай практыкі павялічылася з 19,7 працэнта ў 2016 годзе да 94,2 працэнта ў 2020-м. У краіне сфарміравана каля 3 тыс. каманд, якія складаюцца з урача агульнай практыкі, памочніка ўрача і медыцынскай сястры агульнай практыкі.

На здымку: урач агульнай практыкі Іна Непачаловіч праводзіць агляд пацыента.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі