У Брэсцкім аблвыканкаме стварылі музейную экспазіцыю. Яе адкрыццё прымеркавалі да 85-годдзя Брэсцкай вобласці. Экспазіцыя расказвае аб утварэнні і развіцці Брэсцкай вобласці. Прадстаўлена каля 200 экспанатаў - гэта архіўныя дакументы, фатаграфіі, кнігі, газетныя вытрымкі, узнагароды, асабістыя рэчы. Іх прадаставілі абласны архіў і занальныя архівы ў Баранавічах, Пінску і Кобрыне, абласны краязнаўчы музей, абласная бібліятэка імя М.Горкага, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", дзяржаўны архіў Расіі.На здымку: у час наведвання музея.
