Сцяг Аўторак, 23 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
13:45 21 чэрвеня 2024

Унікальны перасовачны музей "Поезд Перамогі" зрабіў прыпынак у Брэсце

Унікальны перасовачны музей "Поезд Перамогі" зрабіў прыпынак у Брэсце  Унікальны перасовачны музей "Поезд Перамогі" 21 чэрвеня зрабіў прыпынак у Брэсце. Гэты гісторыка-асветны і грамадска-патрыятычны праект рэалізуецца Беларускай чыгункай сумесна з РЧ. Ён ажыццёўлены пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра. "Поезд Перамогі" з 21 чэрвеня па 21 ліпеня пройдзе праз 23 гарады. Пасля Брэста ён пабывае ў Пінску, Лунінцы, Баранавічах, Оршы, Магілёве, Крычаве, Горках, Віцебску, Полацку, Мінску, Маладзечне, Лідзе, Гродне, Ваўкавыску, Салігорску, Слуцку, Асіповічах, Бабруйску, Жлобіне, Калінкавічах, Рэчыцы і Гомелі.

На здымку: у перасовачным музеі "Поезд Перамогі".
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі