Унікальнае інавацыйнае абсталяванне і методыкі прымяняюць у Абласным дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры "Ветразь" у Пастаўскім раёне. Тут штогод праходзяць аздараўленне больш як 3,6 тыс. дзяцей і дарослых, у тым ліку з Расіі. Гэта адна з устаноў аховы здароўя Беларусі, дзе паспяхова працуюць з дзецьмі з захворваннямі аўтыстычнага спектра, дзіцячым цэрэбральным паралічам. Цэнтр аснашчаны абсталяваннем для аднаўлення ў рамках комплекснай тэрапіі рухальных функцый рук і ног, у тым ліку ў дарослых пасля інсульту. З дапамогай інавацыйных робатаў развіваюць, напрыклад, навыкі захопу, каб чалавек з інваліднасцю мог трымаць шклянку, відэлец, лыжку і самастойна піць і есці.На здымку: у дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры.
