Удзельнікі Форуму моладзі Бранскай і Магілёўскай абласцей 21 верасня наведалі мемарыял "Буйніцкае поле", дзе ўсклалі кветкі, а таксама пабывалі ў музеі Канстанціна Сіманава.
Форум праходзіць у Магілёве ў час Тыдня інтэграцыі і супрацоўніцтва. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і самакіравання, маладзёжных грамадскіх арганізацый Беларусі і Расіі.
На здымку: удзельнікі форуму на Буйніцкім полі.