7 ліпеня стартавала актыўная фаза акрэдытацыі ўдзельнікаў XXXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Усяго за час цяперашняга "Славянскага базару" трэба будзе акрэдытаваць больш за 5 тыс. чалавек, у тым ліку звыш 350 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі. XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 15 ліпеня.
На здымку: у час акрэдытацыі.