Экспартна арыентаваную прадукцыю - жалезабетонныя многапустотныя пліты перакрыцця безапалубнага фармавання - пачалі выпускаць у філіяле "Завод зборнага жалезабетону нумар 3 г.Віцебска" ААТ "Крычаўцэментнашыфер".
Новая для завода прадукцыя, якой не хапае на будаўнічым рынку, ужо знайшла свайго пакупніка ў Пскове, а пасля выхаду на поўную вытворчую магутнасць будзе пастаўляцца і ў Смаленск.
На здымку: начальнік цэха Андрэй Махно.