Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:07 10 снежня 2021

У Віцебскім ЗАГСе зарэгістравалі тысячнае ў бягучым годзе дзіця

10 снежня ў аддзеле ЗАГС Віцебскага гарвыканкама віншавалі маладых бацькоў, дзіця якіх было зарэгістравана пад тысячным нумарам ураджэнца абласнога цэнтра ў бягучым годзе.

Хлопчык нарадзіўся 19 лістапада. Яго бацькі - Цімафей і Лідзія Новікавы, муж працуе ў мясцовым аддзяленні Беларускай чыгункі, жонка - выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава. Свайму малышу яны далі імя Андрэй.

Маладых бацькоў з другім дзіцем павіншаваў старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч.

На здымку: шчаслівыя бацькі Цімафей і Лідзія Новікавы.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі