У горадзе Валожын 21 верасня Мінская вобласць будзе ўшаноўваць працаўнікоў вёскі. У горадзе вядуцца бягучыя і капітальныя рамонты шматкватэрных дамоў, прадаўжаецца рамонт і добраўпарадкаванне прыдамавых тэрыторый. Выкананы рамонт пяці аб'ектаў сферы адукацыі - трох школ, двух дзіцячых садоў, рамонт будынка Цэнтральнай раённай бібліятэкі і музея, палепшылася спартыўная інфраструктура. Ажыццявілі мадэрнізацыю сістэмы гарачага водазабеспячэння жылфонду.
На здымку: у час добраўпарадкавання тэрыторыі ў Валожыне.