Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
14:01 09 кастрычніка 2025

У школах могуць з'явіцца аўтаматы са снэкамі і напіткамі. Аўтамат тэсціруюць у мінскай СШ №52

У школах могуць з'явіцца аўтаматы са снэкамі і напіткамі. Аўтамат тэсціруюць у мінскай СШ №52 У мінскіх школах могуць з'явіцца аўтаматы са снэкамі і напіткамі. З 5 верасня апарат быў эксперыментальна ўстаноўлены ў фае сярэдняй школы нумар 52 г.Мінска, што дазволіла дзецям нават пасля закрыцця або перад адкрыццём буфета, а таксама ў шосты навучальны дзень, калі не працуюць буфет і сталовая, купіць сабе перакус. У снэкавы аўтамат загрузілі прадукцыю, якая прадаецца ў школьных буфетах: вафлі, зефір, ваду, сок (мяркуецца, што ў хуткім часе там з'явіцца і выпечка). Вынікі яго работы за месяц паказалі, што аўтамат карыстаўся попытам. Зручны апарат яшчэ і тым, што цяпер разгледзець поўны асартымент прадукцыі могуць нават вучні пачатковай школы, што не заўсёды атрымлівалася рабіць за высокай стойкай у буфеце. Падобныя апараты плануецца паставіць і ў іншых установах адукацыі.

На здымку: вучні СШ нумар 52 г.Мінска на перапынку каля снэкавага аўтамата.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі