11 чэрвеня ў Мінску адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі са старшынёй Мілі Меджліса Азербайджанскай Рэспублікі Сагібай Гафаравай. Пасля азнаямлення з фотавыставай, прысвечанай беларуска-азербайджанскаму супрацоўніцтву, прайшла сустрэча ў вузкім складзе.