4 студзеня ў рамках рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Марафон адзінства" ў Салігорску прайшла "Знакавая сустрэча" з удзелам журналіста, палітычнага аглядальніка Ігара Тура, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Яўгена Алейніка, заслужанага артыста Беларусі Валерыя Шмата, прадзюсара Андрэя Гузеля, галоўнага рэдактара "Альфа Радыё" Вадзіма Шэпета. Тэма сустрэчы - "Калі запальваюцца зоркі". Удзельнікі абмеркавалі новыя магчымасці для таленавітых беларусаў, а таксама сакрэты стварэння тэлевізійных праектаў.
На фота: у час сустрэчы.