Траса М-10, якая праходзіць ад граніцы з Расіяй праз Гомель да Кобрына, хутка ператворыцца ў паўнацэнны аўтабан, рамонтныя работы па яе абнаўленні перайшлі ў актыўную фазу. У фінальнай версіі гэта будзе чатырохпалоска з раздзяляльным бар'ерам, ахоўнымі сеткамі ад дзікіх жывёл, шасцю падземнымі пешаходнымі пераходамі, сучаснымі развязкамі і бетонным пакрыццём, чаго раней у Гомельскай вобласці не было. У праграму маштабнай рэканструкцыі ўключаны і рамонт моста цераз Днепр у Рэчыцкім раёне, а дакладней, правая яго частка, якую закрылі для руху больш за 20 гадоў таму. Левы бок абнавілі раней, там жа арганізавалі двухбаковы рух. На левым баку моста трэба будзе ўзвесці 420 метраў збудавання і завяршыць рэканструкцыю моста да лета 2027 года.На здымку: работы па дэмантажы старых канструкцый моста.
