У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту
"Раўбічы" адбылася цырымонія адкрыцця Алеі Славы і памятнага каменя. Мерапрыемства было прымеркавана да
50-гадовага юбілею, які спартыўны комплекс адзначыў гэтай зімой. У
пасадцы маладых дрэў прынялі ўдзел Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага
камітэта Віктар Лукашэнка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, дырэктар
РЦАП "Раўбічы" Аляксандр Гагіеў, кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі
Аляксандр Багдановіч, алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер, сярэбраны прызёр
Гульняў Антон Смольскі, прадстаўнікі Беларускага саюза канькабежцаў,
нацыянальных федэрацый лыжных гонак, гарналыжнага спорту і снаўборда, а
таксама супрацоўнікі цэнтра.
На здымку: у час пасадкі алеі.