У Полацку, які стане адным з гарадоў, дзе будзе праходзіць XI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, на фінальнай стадыі знаходзіцца капрамонт былога Дома афіцэраў. Былы дом Чырвонай Арміі цяпер будзе ваеннай кафедрай ПДУ. У час Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў абноўленым будынку пройдзе самая шматлікая секцыя, якая будзе прысвечана міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву, што садзейнічае развіццю Саюзнай дзяржавы. У горадзе ўстаноўлены тэматычныя банеры, якія апавяшчаюць аб маючай адбыцца падзеі, а таксама манціруюцца брэндзіраваныя светлавыя канструкцыі.
На здымку: у час рэканструкцыі былога Дома афіцэраў.