Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
17:48 06 верасня 2019

У ПМА "Вялікі камень" за суткі афармляюць больш за 1 тыс. т тавараў

Пункт мытнага афармлення "Вялікі камень" Мінскай рэгіянальнай мытні размешчаны на тэрыторыі аднайменнага кітайска-беларускага індустрыяльнага парка за 25 км ад Мінска. Атрымаць мытныя паслугі могуць усе яго рэзідэнты, якіх ужо 55, а таксама любы іншы суб'ект гаспадарання.

За суткі тут праходзіць мытнае афармленне, у сярэднім, больш за 1 тыс. т розных тавараў. Усяго ж за студзень-жнівень аформлена больш за 240 тыс. т тавараў.

У ПМА афармляюць грузы, якія дастаўляюцца аўтамабільным і паветраным транспартам. У наступным годзе пачнецца будаўніцтва чыгуначнай веткі працягласцю каля 4 км. Гэта дасць магчымасць апрацоўваць тавары, якія прыбываюць чыгуначным транспартам.

На здымку: інспектар мытнай службы Мінскай рэгіянальнай мытні Дзіяна Раманава

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі