Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
15:06 20 мая 2020

У паліклініцы №4 Магілёва дзве групы медыкаў працуюць з пацыентамі з падазрэннем на COVID-19

У паліклініцы нумар 4 Магілёва арганізаваны дзве кантактныя групы ўрачоў з памочнікамі, якія бяруць назафарынгеальныя мазкі ў кантактаў першага ўзроўню і пацыентаў з падазрэннем на COVID-19. У дзень адна такая група выязджае ў сярэднім да 20 пацыентаў. Бывалі дні, калі наведвалі і больш за 40 чалавек.

Ва ўстанове строга выконваюцца проціэпідэмічныя меры. На ўваходзе ў паліклініку медработнік правярае тэмпературу бескантактавым прыборам кожнаму наведвальніку. У структурных падраздзяленнях арганізавана тэрмаметрыя супрацоўнікаў у пачатку і ў канцы рабочага дня. Для пацыентаў з павышанай тэмпературай і прыкметамі рэспіраторных захворванняў выдзелена зона прыёму з асобным уваходам. Пры ўваходзе і на кожным паверсе ўстаноўлены дазатары з антысептыкам.

На здымку: медсястра інфекцыйнага кабінета Ірына Панкратава.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі