Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
11:28 08 ліпеня 2020

У новым будынку Жлобінскага гісторыка-краязнаўчага музея размесцяцца 18 тыс. экспанатаў

У Гомельскай вобласці ў бягучым годзе на рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы накіравана Br76,3 млн. Работы амаль на Br2,1 млн трэба будзе правесці на аб'ектах культуры. Адным з іх стала рэканструкцыя будынка дзіцячага сада ў Жлобіне пад новы корпус гісторыка-краязнаўчага музея. Усе работы тут плануюць завяршыць у верасні гэтага года. Цяпер на аб'екце завяршаюць аддзелачныя работы, а праз месяц пачнецца мантаж музейнага абсталявання, дзе размесцяцца 18 тыс. экспанатаў.

На здымку: аднымі з першых пераедуць у новы будынак фрагменты ваеннага самалёта часоў Вялікай Айчыннай вайны, якія былі знойдзены ў бягучым годзе на тэрыторыі раёна.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі