Комплекснае вучэнне па пошукавым і аварыйна-выратавальным забеспячэнні палётаў прайшло 4 верасня ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Тэма - работы па выратаванні пасажыраў і экіпажаў паветраных суднаў на месцы авіяцыйнага здарэння. У вучэнні задзейнічаны два паветраныя судны, верталёты МНС Мі-26 і Мі-8, каля 20 адзінак рознай тэхнікі, больш за 100 спецыялістаў і супрацоўнікаў аэрапорта і ўзаемадзейнічаючых структур.На здымку: у час вучэнняў.
