11 сакавіка 2024 года Нацыянальны архіў сумесна з Музеем сучаснай беларускай дзяржаўнасці адкрыў выставу, прымеркаваную да 30-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выставачны праект адлюстроўвае храналогію станаўлення канстытуцыйных асноў у Беларусі, расказвае аб ходзе падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі 1994 года, унясенні ў яе змяненняў і дапаўненняў у сувязі з хутказменлівымі палітычнымі, сацыяльна-эканамічнымі і культурнымі рэаліямі. У экспазіцыі прадстаўлены арыгінальныя экзэмпляры Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь розных гадоў, друкаваныя выданні са збору Прэзідэнцкай бібліятэкі і матэрыялы з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея. Выстава падрабязна раскрывае асноўныя палажэнні дзеючай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, яе ролю і месца ў сістэме дзяржаўнага ладу краіны.
На здымку: на выстаўцы.