11 мая ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў в.Азярцо прадставілі традыцыі Юр'ева дня. Праграмай было запланавана правядзенне абраду выгану коней на поле і абраду традыцыйнага абходу двароў, гульні пастухоў, юр'еўскія песні, а таксама майстар-класы па стварэнні "коніка", выцінанцы і маляванні па шкле.
На здымку: традыцыйны абход двароў у Юр'еў дзень.