Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Фотанавіны
12:25 19 сакавіка 2024

У Мінску тэсціруюць сістэму прыярытэтнага праезду грамадскага транспарту

У Мінску тэсціруюць сістэму прыярытэтнага праезду грамадскага транспарту Прыярытэтную сістэму праезду грамадскага транспарту пачалі тэсціраваць у Мінску. На распрацоўку аптымальных рашэнняў пайшло амаль 10 гадоў. Паводле задумы стваральнікаў, інавацыя дазволіць грамадскаму транспарту не толькі наганяць упушчаны графік, але і ў перспектыве значна зменшыць інтэрвалы. Як працуе сістэма прыярытэту: калі аўтобус, тралейбус ці трамвай адстае ад зададзенага графіка, ён за пэўную адлегласць да святлафора падае сігнал на прыярытэтны праезд. Пасля гэтага сігнал святлафора пераключаецца на дазвольны. Аўтобус праехаў - цыкл работы святлафора нармалізуецца па штатным рэжыме. Алгарытмы дазволяць знізіць колькасць трафіка ў асобных частках горада. Сістэма пакуль працуе ў тэставым рэжыме і апрабоўваецца на трамвайным руху.

На здымку: у цэнтры кіравання дарожнага руху.
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі