У сталічным Палацы мастацкай гімнастыкі стартаваў міжнародны прадстаўнічы турнір "Хрустальная ружа". За ўзнагароды змагаюцца больш за 200 грацый з дзевяці краін свету. 26 ліпеня адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця. Народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, выдатны беларускі харэограф Валянцін Елізар'еў перадаў кнігі пра балет Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай.
На здымку: Лаціфа Хасан.